У Мачулішчах падчас прысягі затрымалі мужчыну
- 26.05.2025, 12:22
Ён быў апрануты ў цывільнае адзенне.
Раніцай у суботу, 24 траўня, падчас прыняцця прысягі ў вайсковай частцы 39872 у гарадскім пасёлку Мачулішчах быў затрыманы наведвальнік.
Ён быў апрануты ў цывільнае адзенне, яму было 25-28 гадоў, піша «Вясна».
Прычына затрымання невядомая.