Трамп абрынуў расейскі рынак на 100 мільярдаў рублёў
- 26.05.2025, 12:50
Паўплывала заява аб магчымых санкцыях.
Рэзкія выпады прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які назваў «вар'ятам» Уладзіміра Пуціна і прыстрашыў узмацніць жорсткасць санкцый супраць Расеі праз масаваныя ўдары па Украіне, адправілі расейскі рынак акцый на новыя мінімумы, піша The Moscow Times.
Да 12.18 паводле Менску панядзелка індэкс Масбіржы ўпаў на 1,51%, страціўшы амаль 100 млрд рублёў капіталізацыі за некалькі гадзін таргоў, і адкаціўся да адзнакі 2727 пунктаў, а раней апускаўся да 2719 пунктаў - самага нізкага ўзроўню з пачатку красавіка.
Гонку ўніз сярод блакітных фішак узначаліў «Газпрам», паперы якога абрынуліся на 3,5%. Акцыі Сбера і ЗГБ патаннелі на 1,5% і 2,4% адпаведна на фоне паведамленняў, што Еўразвяз рыхтуецца адключыць яшчэ 20 расейскіх банкаў ад сістэмы SWIFT.
Акцыі «Раснафты» ўпалі на 1,4%, «Савкамфлоту» – на 2,6%, «Поўначсталі» – на 2%, «Аэрафлоту» і «Магніта» – на 2,2%.
Продажы пераважаюць на рынку з улікам пагаршэння геапалітычнага фону і зацягвання перамоў аб Украіне, канстатуе аналітык ПСБ Яўген Лакцюхоў.