BE RU EN

Сібіга растлумачыў, у якім фармаце пройдуць наступныя перамовы Украіны і РФ

  • 26.05.2025, 15:49

Украіна рыхтуе свае пазіцыі па спыненні агню.

Будучыя мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй могуць адбыцца ў фармаце дэлегацый, як гэта ўжо было ў Турцыі. Кіеў імкнецца, каб падзея адбылася як мага хутчэй.

Аб гэтым паведаміў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга ў інтэрв'ю для Liberation.

З яго слоў, Украіна чакае бачання Крамля наконт замірэння і рыхтуе свае пазіцыі з гэтай нагоды.

- Мы чакаем іх бачання спынення агню і дамо ім сваё. Гэта стане адной з ключавых тэм для абмеркавання на наступнай сустрэчы. Мы хочам, каб перамоўны працэс прасоўваўся, і гэтыя сустрэчы праходзілі як мага хутчэй, - адзначыў Сібіга.

З яго слоў, перамовы могуць прайсці ў фармаце дэлегацый. Першы раунд перамоў адбыўся менавіта такім чынам. Тады Украіна адправіла дэлегацыю вышэйшага ўзроўню: былі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Офіса Прэзідэнта Украіны, вайскоўцы і выведнікі. У сваю чаргу Расея адправіла дэлегацыю ніжэйшага ўзроўню без істотных паўнамоцтваў.

Апошнія навіны