Зяленскі едзе ў Берлін: Spiegel раскрыла дэталі
- 26.05.2025, 16:23
Прэзідэнт Украіны ў Нямеччыне сустрэнецца з Мэрцам і Штайнмаерам.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сераду зробіць візіт у Берлін, дзе сустрэнецца з канцлерам Нямеччыны Фрыдрыхам Мэрцам, паведамляе Spiegel (пераклад - «Уніян»).
Паводле інфармацыі выдання, яны абмяркуюць магчымыя крокі па далейшых тэхнічных перамовах паміж Украінай і Расеяй, а таксама планы наконт новага пакета санкцый ЕЗ супраць Расеі, які мае на мэце ўзмацніць ціск на Маскву.
Акрамя таго, гаворыцца ў матэрыяле, Зяленскі ў Берліне таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.
Як піша выданне, магчыма, за кулісамі лідары абедзвюх краін таксама абмяркуюць далейшую вайсковую падтрымку Украіны. Публічна новы нямецкі ўрад не хоча адкрыта казаць аб пастаўках пакетаў зброі, як раней, але ў кулуарах вядуцца размовы аб тым, як Нямеччына магла б дапамагчы ўкраінскай абароннай прамысловасці ў вытворчасці дальнабойнага ўзбраення, паведамляе Spiegel.