BE RU EN

Расейскія сілавікі ўчынілі перастрэлку ў Воршы

  • 26.05.2025, 17:33

Ёсць загінулы.

Двое высокапастаўленых расейскіх супрацоўнікаў паліцыі ўчынілі перастрэлку ў Воршы раніцай 26 траўня. У выніку адзін з іх застрэліў другога, паведамляе orsha.eu.

Паведамляецца, што на Аршанскім скрыжаванні - скрыжаванне трасы М1 і Е95 - шмат міліцыі. Згодна з оrsha.eu, раніцай туды прыехалі двое грамадзян Расеі. Яны нібыта былі высокапастаўленымі супрацоўнікамі расейскай паліцыі: маёр і падпалкоўнік.

«Дакладна мы пакуль не можам сказаць у чым прычына страляніны, падобна на «асабістую непрыязнасць, што раптоўна ўспыхнула». Але ў абодвух былі траўматычныя пісталеты, якія яны абодва і выкарыстоўвалі. Адзін з паліцыянтаў быў больш трапным і раніў свайго апанента на смерць. Забойца быў затрыманы на месцы здарэння», - адзначаецца ў паведамленні.

Апошнія навіны