Латвія перадала Украіне новую партыю дронаў
- 26.05.2025, 20:51
Кіеў атрымаў 1500 ударных БПЛА.
Латвія выправіла ва Украіну яшчэ 1500 ударных беспілотнікаў у рамках міжнароднай «кааліцыі дронаў».
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на міністра абароны Латвіі Андрыса Спрудса ў сацсетцы Х.
«Яшчэ 1500 баявых беспілотнікаў дастаўляюцца з Латвіі ва Украіну. Дзве латвійскія кампаніі паставяць 12000 беспілотнікаў у першай палове года ў рамках міжнароднай беспілотнай кааліцыі», – напісаў Спрудс.