Знакаміты футбаліст даў важную параду маладому беларускаму вундэркінду
- 26.05.2025, 21:20
Юны беларус ужо становіцца лідарам акадэміі мадрыдскага «Рэала».
Уладальнік «Залатога мяча» і былы лідар каманды Партугаліі Луіш Фігу пракаментаваў перспектывы 13-гадовага Аляксея Маёрава.
Юны спартовец ужо становіцца лідарам акадэміі мадрыдскага «Рэала».
Акрамя таго, ён унук легенды беларускага футболу Аляксандра Кісцяня.
У інтэрв'ю для падкасту Betera Show Фігу даў пажаданне маладому гульцу:
«Найперш яму трэба прадаўжаць старанна працаваць. Прытрымлівацца сваёй мары, цалкам аддавацца трэніроўкам і прыслухоўвацца да трэнераў, імкнуцца станавіцца лепшым кожны дзень», – расказаў Луіш Фігу рэцэпт прагрэсу.
Акрамя таго, партугалец адзначыў, што Маёраву трэба паступова рухацца ад мары да мары:
«Згуляць за “Рэал” – першая вялікая мэта, а потым з'яўляюцца новыя. Так што раю канцэнтравацца на гэтым, выкладвацца на ўсе 100% і прадаўжаць ісці да сваёй мары», – сказаў Фігу.