BE RU EN

Навукоўцы з ЗША знялі «скопішча душаў» у космасе

  • 26.05.2025, 21:33

Згусткі энэргіі назіраюцца цягам некалькіх кіламетраў.

Амерыканскія навукоўцы выявілі ў касмічнай прасторы «скопішча душаў» з дапамогай спецыяльных прыбораў. Гэтае адкрыццё пацвердзіла існаванне некаторых згусткаў энэргіі ў космасе. Даследаванне было праведзенае навукоўцамі з Інжынернай школы імя Прата пры універсітэце Дзюка.

Паводле словаў экспертаў, высокадакладнае абсталяванне здольнае фіксаваць нават найменшую электрамагнітную актыўнасць у космасе. У наш час навукоўцы вывучаюць незвычайныя з'явы, якія вонкава нагадваюць выбліскі маланак.

Згусткі энэргіі назіраюцца цягам некалькіх кіламетраў. На думку навукоўцаў, гэта можа быць звязана з электрычнымі разрадамі або дзеяннем магнітнага поля Зямлі.

Атрыманыя звесткі могуць дапамагчы лепш зразумець уладкаванне свету і яго ўзаемадзеянне з космасам. Даследаванні прадаўжаюцца.

Апошнія навіны