BE RU EN

Пуцін вызначае лёс Шайгу

  • 27.05.2025, 10:04

Кіраўніка Савета бяспекі РФ дапытвалі ў справе аб карупцыі.

У экс-міністра абароны РФ, кіраўніка расейскага Савета Бяспекі Сяргея Шайгу, мяркуючы з усяго, вялікія праблемы. Яго клан разбіты, сам ён можа апынуцца неўзабаве на лаве падсудных

Крыніца «ВЧК-ОГПУ» пацвердзіла інфармацыю аб допыце Шайгу ў справе аб карупцыі ў Мінабароны РФ, асноўнымі фігурантамі якога з'яўляецца экс-намеснік міністра Цімур Іваноў і экс-намеснік міністра Павел Папоў.

«Са слоў суразмоўцы, гэта стала магчымым пасля таго, як дабро на следчыя дзеянні даў Пуцін прыкладна з такой фармулёўкай: «калі ёсць нешта сапраўды сур'ёзнае, то працуйце». Крыніца адзначае, што лёс самога Шайгу пакуль не вызнеачаны. «А вось у бітве за Цалікава (блізкі паплечнік Шайгу) саступіў. З імавернасцю 90% ён стане абвінавачаным і яго арыштуюць», - піша Telegram-канал.

Раней z-блогер, удзельнік вайны супраць Украіны Міхаіл Палынкоў паведаміў, што Шайгу зацікавіліся расейскія праваахоўнікі, у сувязі з чым здароўе экс-міністра пахіснулася.

«Атачэнне Шайгу сядзіць. Была інфармацыя, што напярэдадні 9 траўня Шайгу выклікалі на допыт, і ён цяпер знаходзіцца ў шпіталі з вострай сардэчнай недастатковасцю», — паведаміў прапагандыст.

Апошнія навіны