Гіркін: Расею чакаюць велізарныя страты
- 27.05.2025, 11:22
Экс-верхавод тэрарыстаў «ДНР» раскрытыкаваў ідэю Пуціна.
Планы Крамля аб стварэнні «буфернай зоны» на ўкраінскай тэрыторыі пашыраць лінію фронту, што прывядзе Расею да паразы ў вайне.
Пра гэта ў сваім турэмным лісце напісаў Z-патрыёт, экс-верхавод тэрарыстаў «ДНР» Ігар Стралкоў (Гіркін), піша «Дыялог».
Ён упэўнены, што для Украіны будзе выгадна, калі расейскае войска кінуць на стварэнне «буфернай зоны», пра якую мараць у Крамлі.
«Фронт працягнецца да мяжы з Беларуссю яшчэ на сотні кіламетраў... і ў выніку ўсе нашы рэзервы, якія могуць быць выкарыстаныя для разгрому ўкраінскага войска, будуць паглынутыя аховай гэтай буфернай зоны», калі яшчэ, вядома, яе ўдасца ўзяць, што будзе вельмі няпроста з улікам таго, што супраціўнік будзе жорстка супраціўляцца", — напісаў стралкоў.
Ён упэўнены, што Украіна ўжо загадзя падрыхтавала абарончыя рубяжы ў памежжы, войска Расеі будзе несці каласальныя страты ў спробах яе штурмаваць, і гэта ва ўмовах вострага дэфіцыту жывой сілы на фронце.
Стралкоў падкрэсліў, што спробы наступаць у Сумскай вобласці прывядуць толькі да страт, выгод не прадбачыцца. Удары па тэрыторыі РФ будуць працягвацца, бо беспілотнікі запускаюцца не з памежжа.