BE RU EN

Пуцін падставіў Лукашэнку

  • 27.05.2025, 15:12

Кіраўнік РФ расказаў, куды пайшла беларуская бульбачка.

Лукашэнка паскардзіўся Пуціну, што ўся беларуская бульба сышла ў Расею. Пра гэта расказаў сам кіраўнік Крамля.

«Размаўляў з Лукашэнкам. Кажа, у нас ужо ўсю бульбу прадалі ў Расею», - сказаў Пуцін.

Раней Лукашэнка сам каментаваў бульбяны дэфіцыт у краіне.

«Калі перажываеце за бульбу - месяц вытрымаем. Але без бульбы не будзем», - абяцаў дыктатар 8 траўня.

Лукашэнка заявіў, што «беларусы хочуць набываць прадукцыю нізкімі коштамі, а сяляне ж зацікаўленыя прадаць свой тавар даражэй».

Бульба, са слоў дыктатара, ідзе ў Расею, дзе цэны ў некалькі разоў вышэйшыя.

Апошнія навіны