BE RU EN

Рынак працы ў Беларусі ліхаманіць

  • 31.05.2025, 16:40

Чарговы рэкорд.

У Беларусі прадаўжае расці колькасць вакансій на рынку працы. Таксама вырасла колькасць зарэгістраваных у цэнтрах занятасці. Так, на 31 траўня агулам па краіне патрабуюцца 209284 работнікі. Столькі прапаноў ад наймальнікаў размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій.

Гэта чарговы рэкорд, адзначае «Зеркало». Для параўнання: 26 красавіка ў агульнарэспубліканскім банку вакансій былі размешчаныя амаль 202 тысячы прапаноў ад наймальнікаў.

Як удакладняюць у Мінпрацы, больш за ўсё патрабуецца працоўных - 67,8% ад агульнай колькасці вакансій.

Вырасла і колькасць беспрацоўных. На 1 траўня ў Беларусі налічвалася 3,6 тысячы чалавек, зарэгістраваных у цэнтрах занятасці. Рост з пачатку года склаў тысячу чалавек.

Паводле звестак Белстата, фактычнае беспрацоўе, разлічанае паводле метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы, у чацвёртым квартале мінулага года склала 3%, або 150,4 тысячы чалавек.

Апошнія навіны