У Расеі заявілі, што масты ў Курскай і Бранскай абласцях былі падарваныя
- 1.06.2025, 11:41
Крымінальныя справы расследуюцца паводле артыкула аб тэракце.
Аўтамабільны мост у Бранскай вобласці і чыгуначны ў Курскай нібыта былі падарваныя. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца СК Расеі Святлана Пятрэнка.
Паводле ейных словаў, у Бранскай вобласці ў выніку падрыву аўтамабільнага моста ягоныя канструкцыі абрынуліся на пасажырскі цягнік, які праходзіў пад ім.
«У Курскай вобласці 1 чэрвеня 2025 года блізу 3-й гадзіны ночы таксама адбыўся падрыў чыгуначнага моста, ад чаго чыгуначны састаў упаў на аўтамабільную дарогу. У выніку здарэння пацярпелі машыніст і два ягоныя памочнікі», – расказала Пятрэнка.
Крымінальныя справы расследуюцца паводле артыкула КК РФ аб тэракце. Расследаваннем займаецца Галоўная следчая ўправа СК РФ.