Мінімум дзесяць расейскіх БПЛА заляцелі ў Беларусь
- 1.06.2025, 13:18
Два з іх прадоўжылі рух у бок Украіны.
Як мінімум дзесяць расейскіх беспілотных лётных апаратаў (БПЛА) парушылі паветраную прастору Беларусі, два з іх прадоўжылі рух у бок Украіны.
Паводле звестак украінскага маніторынгавага каналу «Рында Маніторыт», уварванне адбылося з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны: падчас масаванага нападу Расеі на ўкраінскую тэрыторыю дроны адзін за адным групамі перасякалі мяжу Беларусі, якая праходзіць па рацэ Дняпро ў Лоеўскім і Брагінскім раёнах.
Як мінімум два беспілотнікі праляцелі над тэрыторыяй Радыялагічнага запаведніка і накіраваліся ў бок украінскага горада Оўруч.
Інфармацыя пра падзенне БПЛА на населеныя пункты на тэрыторыі Беларусі не паступала.