BE RU EN

Беларусь выключаная з апякунскай рады нямецкага фонду «Памяць, адказнасць і будучыня»

  • 1.06.2025, 14:25

Папраўкі ў адпаведны закон зацвердзілі дэпутаты Бундэстага.

Беларусь і Расея выключаныя з апякунскай рады нямецкага дабрачыннага фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ), паведаміў 1 чэрвеня амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў.

Паводле ягоных словаў, якія прыводзіць выданне «Нямецкая хваля», такая пастанова была прынятая 24 сакавіка 2025 года, пасля таго як папраўкі ў адпаведны закон зацвердзілі дэпутаты Бундэстага.

«Новыя нормы дазваляюць прыпыніць сяброўства ў выпадку, калі яно супярэчыць мэтам фонду або нясе рэпутацыйнага рызыкі ці рызыкі бяспекі. У выніку сяброўства РФ і Беларусі прыпыненае як мінімум да жніўня 2028 года», – адзначыў Макееў.

Паводле словаў дыпламата, «гэта не проста сімвалічная пастанова»: «Мы перажываем тэктанічныя змены ў нямецкай парадыгме гістарычнай памяці. Гэта яшчэ адзін крок да аднаўлення гістарычнай праўды».

У апякунскую раду фонду ўваходзяць прадстаўнікі Нямеччыны, Ізраіля, Польшчы, ЗША, Украіны, Чэхіі, а таксама Управы вярхоўнага камісара ААН у справах бежанцаў, Міжнароднай арганізацыі ў міграцыі.

Апошнія навіны