На прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы зафіксаваная вялізная яўка
- 1.06.2025, 14:45
На 4 адсоткі больш, чым у першым туры.
У Польшчы пачаўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў, у якім сышліся кандыдат ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі, які падтрымліваецца «Правам і справядлівасцю». Цэнтральная выбарчая камісія прыводзіць першыя лічбы датычна яўкі.
Да 12-й гадзіны паводле мясцовага часу яўка склала 24,83 адсоткі. Гэта на 4 адсоткі больш, чым у першым туры.
З правінцыйных гарадоў самая высокая яўка – у Любліне, а самая нізкая – у Гданьску.
Адзначым, у першым туры выбараў, які закончыўся 18 траўня, Рафал Тшаскоўскі набраў 31,36% галасоў, а Караль Наўроцкі 29,54%. Паводле апытанняў, абодва кандыдаты маюць роўныя шанцы на перамогу. Вынік могуць вызначыць некалькі дзясяткаў тысячаў галасоў.