BE RU EN

СК РФ выдаліў са свайго Telegram-канала згадку пра падрыў мастоў

  • 1.06.2025, 15:08

Таксама знікла слова «тэракт».

Следчы камітэт РФ выдаліў са свайго канала ў Telegram паведамленні, у якім прычынай падзення мастоў у Бранскай і Курскай абласцях называлі падрывы.

На гэта звярнулі ўвагу журналісты «Цяперашняга часу».

Раней Следчы камітэт пісаў, што мост у Бранскай вобласці абрынуўся ў выніку падрыву.

Цяпер жа ў паведамленні ідзе гаворка толькі пра «абвальванне» моста ў Бранскай вобласці і «пашкоджанне» моста ў Курскай вобласці, з якога ўпаў чыгуначны цягнік.

Таксама цяпер у паведамленні не пазначана, паводле якога артыкула расследуюць гэтыя інцыдэнты. Раней у Следчым справу кваліфікавалі як тэракт.

Апошнія навіны