BE RU EN

Украінскія дроны ўпершыню атакавалі Сібір

  • 1.06.2025, 15:25

Чорны дзень для расейскай авіяцыі.

У Іркуцкай вобласці РФ беспілотнікі атакавалі ваенную частку ў пасёлку Срэдні, паведаміў губернатар Ігар Кобзеў.

«Крыніца, адкуль былі выпушчаныя дроны, ужо блакаваная. Гэта фура», – напісаў Кобзеў, якога цытуе тэлеграм-канал ASTRA.

Гэта першая атака дронаў на Сібір, адзначаецца ў публікацыі.

Нагадаем, Служба бяспекі Украіны праводзіць маштабную спецаперацыю ў знішчэнні варожай бамбавальнай авіяцыі ў тыле РФ. Дроны СБУ ўжо падбілі больш за 40 самалётаў, якія кожную ноч атакавалі ўкраінскія гарады.

Апошнія навіны