У Менску запрацавалі пяць лакацый з бясплатнымі трэніроўкамі
- 1.06.2025, 18:29
Дзе іх шукаць.
Усё лета менчукі змогуць хадзіць на бясплатныя трэніроўкі ў пяці лакацыях. «Онлайнер» паказвае і расказвае, дзе гэтыя спартовыя пляцоўкі і чым там можна заняцца.
Бясплатныя трэніроўкі - гэта частка ініцыятывы «Спорт для ўсіх». Праект адкрылі сёння ў Парку 50-годдзя Вялікага Кастрычніка разам з вядомай бягухай Алінай Талай.
Астатнія пляцоўкі для бясплатных заняткаў - у парку экстрэмальных тыпаў спорту, парку імя Уга Чавеса, на пляжы №4 Цнянскага вадасховішча і пляжы Дразды №2.
Менчукам прапануюць ёгу, пілатэс, бегавыя трэніроўкі, міні-футбол, кросфіт, варкаўт, стрытбол і іншыя актыўнасці.