BE RU EN

УСУ знішчылі рэдкую расейскую РЛС «Заапарк» у Данецкай вобласці

  • 1.06.2025, 19:11

Яна каштуе блізу $24 млн.

Ваяры ўдарнага падраздзялення Bulava Асобнай прэзідэнцкай брыгады імя гетмана Багдана Хмяльніцкага 31 траўня знішчылі радыёлакацыйны комплекс выведкі і кантролю стральбы «Заапарк» РФ на навапаўлаўскім кірунку ў Данецкай вобласці. Пра гэта паведаміла прэс-служба брыгады ў Facebook.

Вайскоўцы ўдакладнілі, што кошт знішчанай РЛС - $24 млн. Яны назвалі гэтую сістэму рэдкай і грознай зброяй, якую расейцы выкарыстоўваюць для контрбатарэйнай барацьбы.

«Станцыя дакладна вылічвае пазіцыі артылерыі, мінамётаў і нават СПА падчас стральбы. Праз гэта яна вельмі небяспечная для нашых хлопцаў на перадавой. Добрая навіна яшчэ і ў тым, што ў расейцаў вельмі мала «Заапаркаў». А цяпер - на адзін менш», - гаворыцца ў паведамленні.

.center>

Апошнія навіны