BE RU EN

Сабаленка перамагла нязручную амерыканку з расейскімі каранямі на «Ралан Гарос»

  • 1.06.2025, 19:20

Беларуская тэнісістка прабілася ў чвэрцьфінал турніру.

Першая ракетка планеты з Беларусі Арына Сабаленка падолела 16-ю ракетку свету з ЗША Аманду Анісімаву ў матчы чацвёртага кола Адкрытага чэмпіянату Францыі — 7:5, 6:3.

Сустрэча працягвалася адну гадзіну і 34 хвіліны.

Анісімава з'яўляецца вельмі нязручнай спаборніцай для лідаркі сусветнага рэйтынгу: амерыканка вядзе па асабістых сустрэчах з беларускай — 5-3.

У чвэрцьфінале Сабаленка будзе змагацца з кітаянкай Чжэн Цыньвэнь (7 ВТА), якая выбіла расейку Людмілу Самсонаву (18 ВТА) з лікам 7:6, 1:6, 6:3.

«Ралан Гарос»-2025 праходзіць з 25 траўня да 7 чэрвеня. Яго дзейнай чэмпіёнкай з'яўляецца полька Іга Cвёнтэк.

Апошнія навіны