BE RU EN

Названы найлепшы футбаліст сезона Лігі чэмпіёнаў

  • 1.06.2025, 21:01

Ён забіў у турніры восем мячоў і аддаў шэсць асістаў.

Нападнік «ПСЖ» Усман Дэмбеле стаў найлепшым гульцом лігі чэмпіёнаў у сезоне 2024/25.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт УЕФА.

Французскі форвард стаў ключавым гульцом ПСЖ і пацвердзіў сваё рэнамэ ў фінале супраць "Інтэра", у якім зрабіў дзве галявыя перадачы і дапамог сваёй камандзе перамагчы 5:0.

На працягу ўсяго сезону ЛЧ Дэмбеле правёў 15 гульняў, у якіх, забіў восем мячоў і выканаў шэсць асістаў.

«Я марыў гуляць у Лізе чэмпіёнаў з самага дзяцінства, калі толькі пачаў займацца футболам. Было выдатна выйсці ў фінал, а потым і перамагчы. Гэта неверагоднае пачуццё. Я ганаруся шляхам, які мы прарабілі, ганаруся ўсім тым, чаго я дасягнуў у сваёй кар'еры дзякуючы гэтаму выніку. Гэта чароўна», - пракаментаваў Дэмбеле перамогу ў ЛЧ.

Апошнія навіны