BE RU EN

Расею масава атакавалі ўкраінскія дроны: закрываюцца аэрапорты

  • 10.06.2025, 7:53

Больш за 102 БПЛА заляцелі ў РФ.

У Расею і акупаваны Крым заляцелі 102 украінскія беспілотнікі, паведаміла прэс-служба Мінабароны РФ.

Больш за ўсё дронаў збіта над Бранскай вобласцю — 46, яшчэ 20 — над Белгародскай. Па дзевяць беспілотнікаў знішчана над Варонежскай вобласцю і акупаваным Крымам, па чатыры — над Калужскай вобласцю і Татарстанам.

Тры беспілотнікі збітыя над Маскоўскім рэгіёнам, па два - над Курскай, Ленінградскай і Арлоўскай абласцямі, адзін — над Смаленскай.

Зачыненыя аэрапорты ў Іжэўску і Кіраве. У краіне абмяжоўваюць Інтэрнэт.

Апошнія навіны