Новы авіярэйс можа з'явіцца паміж Берасцем і Калінінградам
- 10.06.2025, 9:08
Але «Белавія» не зможа лётаць.
Беларусь і Калінінградская вобласць разгледзяць магчымасць адкрыцця авіярэйсаў з Берасця.
Пра гэта заявіў губернатар Калінінградскай вобласці Расеі Аляксей Беспразванных.
Як паведасмляе БЕЛТА, кіраўнік расейскага рэгіёну канстатаваў, што пасажыраплынь паміж Калінінградскай вобласцю і Беларуссю пастаянна расце - з кожным годам на 15-20%. Ён сам, калі ляцеў у Менск, адзначыў поўную загрузку самалёта. Неўзабаве геаграфія палётаў можа пашырыцца.
«Дамовіліся, што разгледзім магчымасць авіязлучэння Берасце-Калінінград. Таксама вельмі важны кірунак, бачым цікавасць да яго з абодвух бакоў», - сказаў Аляксей Беспрозванных.
Выконваць гэты рэйс змогуць толькі расейскія авіякампаніі. Бо з траўня 2021 года ў «Белавія» няма доступу да паветранай прасторы краін Еўразвязу.