BE RU EN

Гомель абследуюць на радыяцыю

  • 10.06.2025, 9:17

Што адбываецца?

Тэрыторыю Гомеля абследуюць на ўзровень забруджвання радыёнуклідамі, паведамілі ў прэс-службе Дзяржатамнагляду, піша БелТА.

Шукаюць радыёнукліды цэзія-137, стронцыя-90 і ізатопы плутонію.

Цяпер ведамства працуе над новым пералікам населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання. Ужо сфармаваная рабочая група, у якую, акрамя прадстаўнікоў Дзяржатамнагляда, Гомельскіх гарадскога і абласнога выканкамаў, уваходзяць экспэрты з Белгідрамета, Інстытута радыебіялогіі НАН ды іншыя.

Таксама распрацаваная паэтапная праграма абследавання. Асобную ўвагу нададуць адцінкам абласнога цэнтра, уключаных у гарадскую рысу ў 2000-2016 гадах.

Правялі адбор проб глебы ў 14 пунктах горада. Асаблівую ўвагу надалі месцам масавага збору людзей, а таксама тэрыторыям каля дзіцячых садкоў, школ, лякарняў і іншых грамадскіх аб'ектаў. Вынікі пакуль не абвяшчаюцца.

«Абгрунтаваная пастанова аб аднясенні тэрыторыі Гомеля да зоны пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем будзе прынятая з улікам аналізу банка звестак Белгідрамета, які змяшчае інфармацыю пра больш чым 750 проб ва ўсіх занальных радыенуклідах», – растлумачылі ў Дзяржатамнаглядзе.

Там жа паабяцалі і далей інфармаваць грамадзян аб падобных працах і іх выніках.

Дзяржатамнагляд з пэўнай перыядычнасцю праводзіць планавыя работы актуалізацыі пераліку населеных пунктаў і аб'ектаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання.

Апошнія навіны