Бундэстаг адказаў Валодзіну
- 10.06.2025, 9:35
Бэрлін заявіў, што Расея не зможа запалохаць Нямеччыну.
Днямі старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін адправіў зварот Прэзідэнту Бундэстага і лідарам пяці парламенцкіх фракцый.
Крэмль абвінаваціў канцлера Нямеччыны Фрыдрыха Мэрца ў "скажэнні гісторыі” і падтрымцы “Кіеўскага рэжыму", паведамляе рэсурс ntv-de.
У звароце Валодзін напісаў, нібыта сёння палітыка Бэрліна вядзе да таго, што народы Нямеччыны і Расеі зноў могуць “сысціся на полі бою”. Аднак, як піша Валодзін, Расея гэтага не хоча.
Прэзідэнт Бундэстага Юлія Клекнер заявіла, што ніводная краіна свету не зможа запалохаць Нямеччыну ў яе “замежнай палітыцы, у яе гістарычнай самасвядомасці і культуры памяці”.
Яна падкрэсліла, што ва Украіне няма ніякага “фашызму”, а Дзярждуме неабходна ад Пуціна патрабаваць спынення вайны. Украіна павінна быць суверэннай і незалежнай краінай. Вайна РФ толькі парушае міжнароднае права.