BE RU EN

Генеральны сакратар NATO: Абяцанне прыняць Украіну ў Альянс застаецца ў дзеянні

  • 10.06.2025, 10:11

Працэс прыняцця Кіева ў Альянс незваротны.

Палітычнае абяцанне лідараў NATO што да будучага сяброўства Украіны ў Альянсе застаецца ў дзеянні, нават калі гэтая пазіцыя не будзе зафіксаваная ў выніковым камюніке саміту NATO, які адбудзецца 24-25 чэрвеня ў Гаазе.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Марк Рутэ падчас выступу ў Chatham House ў Лондане, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Мы сказалі, што шлях Украіны ў NATO - незваротны. І гэтая ацэнка не зменіцца пасля саміту», - падкрэсліў Рутэ.

Паводле ягоных слоў, згадка пра Украіну, магчыма, будзе прысутнічаць у фінальным дакуменце, аднак фармулёўкі залежаць ад кансэнсусу паміж дзяржавамі-чальцамі. Ён падкрэсліў, што нават пры адсутнасці адпаведнага пункта ў афіцыйным камюніке агульная пазіцыя Альянсу ў падтрымцы Украіны застаецца непарушнай.

Рутэ таксама нагадаў, што еўраатлантычны курс Украіны быў пацверджаны на ўзроўні пастаноў самітаў NATO, пачынаючы з Бухарэста ў 2008 годзе, калі было ўпершыню задэкларавана, што Украіна стане чальцом Альянсу.

Апошнія навіны