BE RU EN

Расеец падрабіў украінскі пашпарт і спрабаваў трапіць у ЕЗ праз Беларусь

  • 10.06.2025, 10:15

Яго затрымалі.

Увечары 6 чэрвеня ў пункце пропуску «Берасце» беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў выехаць у Польшчу. Пры праверцы дакументаў высветлілася, што пададзены ім украінскі пашпарт — цалкам падроблены, паведамілі ў Памежным камітэце.

Пры далейшым даглядзе ў яго знайшлі сапраўдны расейскі пашпарт.

Затрыманы патлумачыў, што хацеў трапіць у Еўразвяз да сваіх сваякоў. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Берасцейскай памежнай групы.

За спробу незаконнага перасячэння мяжы мужчыну пагражае штраф да 100 базавых адзінак (4200 рублёў). Акрамя таго, за выкарыстанне фальшывых дакументаў можа быць прызначанае крымінальнае пакаранне — абмежаванне волі тэрмінам да двух гадоў.

Апошнія навіны