BE RU EN

Сыход Левандоўскага: Гульцы каманды Польшчы падтрымалі пастанову трэнера

  • 10.06.2025, 10:22

Большасць футбалістаў сустрэлі навіну воплескамі.

Форвард кманды Польшчы Робэрт Левандоўскі страціў капітанскую павязку. Як паведамляе польскае выданне onet.pl, большасць футбалістаў сустрэлі навіну воплескамі.

Больш за тое – са слоў крыніцы, блізкай да каманды, гульцы святкавалі змену і прызналі, што галоўны трэнер Міхал Прабеж сваім крокам «заслужыў павагу» калектыву.

Сам Левандоўскі надумаў прыпыніць выступы за нацыянальную каманду, прынамсі да магчымай змены трэнера.

36-гадовы нападнік правёў 157 матчаў за каманду Польшчы і аформіў 84 галы.

Апошнія навіны