BE RU EN

Грэту Тунбэрг дэпартавалі з Ізраіля

  • 10.06.2025, 11:11

Актывістку пасадзілі на самалёт.

Швэдскую актывістку Грэту Тунбэрг дэпартавалі з Ізраіля. МЗС Ізраіля раніцай 10 чэрвеня апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы x фота, якое паказвае Грэту Тунбэрг на борце самалёта, які вылятае ў Францыю. З Францыі актывістка павінна адправіцца ў Швэцыю.

Тунбэрг разам з яшчэ 11 прапалестынскімі актывістамі на яхце «Мэдлін» спрабавала падысці да берага сектара Газа. Судна затрымалі ізраільскія вайскоўцы. МЗС Ізраіля нагадаў, што марская зона ля ўзбярэжжа Газы закрытая ў адпаведнасці з законнай марской блакадай, якая адпавядае міжнароднаму праву.

Апошнія навіны