BE RU EN

Буданаў: Кім Чэн Ын і Шайгу дамовіліся аб працоўных мігрантах

  • 10.06.2025, 11:37

Яны могуць пайсці ў войска РФ.

На сустрэчы паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Ына з сакратаром Савета бяспекі Расеі Сяргеем Шайгу было дамоўлена аб адпраўцы ў РФ працоўных мігрантаў, якія пасля могуць пачаць падпісваць кантракты з войскам дзяржавы-агрэсаркі. Пра гэта ў інтэрв'ю War Zone паведаміў начальнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў.

Ён адзначыў, што цяпер у Курскай вобласці знаходзяцца блізу 11 000 Паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.

«Але ёсць таксама праблема візіту Шайгу у Паўночную Карэю. І там ён, сярод іншага, дамовіўся аб пачатку працы так званых працоўных мігрантаў на тэрыторыі Расеі, каб часткова замяніць працоўных мігрантаў з Цэнтральнай Азіі, якіх яны разглядаюць як нестабільных для сваёй дзяржавы і уразлівых для вярбоўкі нашымі заходнімі спецслужбамі і», – сказаў ён.

Кіраўнік ГУВ адзначыў, што ёсць вялікая імавернасць, што гэтыя працоўныя мігранты пачнуць падпісваць кантракты з Міністэрствам абароны Расеі – і гэта ўжо будуць не ваяры з Паўночнай Карэі, а расейскія ваяры паўночнакарэйскай нацыянальнасці.

Ён дадаў, што цяпер выведка працуе над тым, каб даведацца пра канкрэтныя лічбы ў колькасці КНДРаўцаў, якія паедуць у якасці працоўных мігрантаў у Расею.

Апошнія навіны