Робэрт Левандоўскі: Мяне гэта шакавала
- 10.06.2025, 12:14
Польскі футбаліст расказаў, чаму не будзе гуляць за каманду.
Зорны польскі форвард каталонскай «Барсэлоны» Робэрт Левандоўскі пракаментаваў сваю пастанову закончыць кар'еру ў нацыянальнай камандзе Польшчы:
"Размова з Міхалам Прабжэем (трэнер каманды Польшчы ў футболе - заўв.) доўжыўся некалькі хвілін. Ён сказаў, што забірае ў мяне капітанскую павязку. Я нават не паспеў паведаміць сям'і ці пагаварыць з кімсьці пра тое, што адбылося, бо праз некалькі хвілін на сайце польскай футбольнай асацыяцыі з'явілася заява. Тое, як мне гэта паведамілі, мяне сапраўды шакавала.
Я быў капітанам каманды не год ці два. Я нашу павязку ўжо 11 гадоў, а гуляю ў нацыянальнай камандзе ўжо 17 гадоў. Мне здавалася, што такія справы трэба развязваць па-іншаму. Тым больш, што да наступных збораў яшчэ шмат часу. Акрамя таго, наперадзе ў нас важны матч, і ўсё было паведамлена праз тэлефон. Так не павінна быць. Трэнер страціў мой давер. Аднак хачу падкрэсліць: не тое каб я раптам пакрыўдзіўся на каманду. Цягам многіх гадоў я заўсёды аддаваў камандзе ўсё, што ў мяне ёсць. Каманда заўсёды была для мяне самым важным. Але мне вельмі балюча, як гэта ўсё адбылося. Рэч нават не ў пастанове аб павязцы, а ў тым, як мне пра яе паведамілі”