Эканоміка Пуціна ўваходзіць у «смяротную спіраль»
- 10.06.2025, 14:41
Ілюзія кантролю змяняецца крахам.
Некалькі гадоў эканамічная машына Пуціна працавала на ілюзіі кантролю: нізкае афіцыйнае беспрацоўе, вялікія рэзервы і даволі стабільны рубель стваралі бачнасць устойлівасці. Аднак цяпер гэтыя механізмы пачынаюць даваць збой, піша выданне Medium (пераклад - сайт Charter97.org).
Інфляцыя расце, эканамічны рост запавольваецца, а спажывецкі попыт імкліва падае. Лічбы сведчаць не пра часовыя цяжкасці, а пра сур'ёзны крызіс, які можна параўнаць з эканамічным штопарам.
Афіцыйныя звесткі аб беспрацоўі застаюцца на падазрона нізкім узроўні - блізу 2,4%. Тым часам фабрыкі скарачаюць супрацоўнікаў, крамы пусцеюць, а рэальныя даходы грамадзян зніжаюцца. За фасадам «стабільнасці» эканоміка фактычна спыняецца.
Роля адной з ключавых фігур - кіраўніцы Цэнтрабанка Расеі Эльвіры Набівулінай - у 2022 годзе была прызнаная гераічнай: ёй удалося ўтрымаць сістэму на плаве пасля пачатку вайны з Украінай, дзякуючы жорсткім валютным абмежаванням і рэзкаму падвышэнню ключавой стаўкі рэфінансавання. Але ў 2025-м тыя ж меры пачынаюць цягнуць эканоміку ўніз.
Стаўка рэфінансавання цэнтральнага банка Расеі дасягнула 21%, інфляцыя перавышае 6%. Інвестыцыі вычэрпваюцца, грамадзянскія галіны эканомікі знаходзяцца ў стане стагнацыі.
Пры гэтым вайсковая эканоміка, якая падтрымліваецца за кошт дзяржаўных выдаткаў, працягвае функцыянаваць, а астатняя частка эканомікі знаходзіцца на мяжы крызісу.
Міністр абароны і былы эканамічны дарадца Крамля Андрэй Белавусаў папярэдзіў пра магчымасць сур'ёзнага эканамічнага крызісу ў другім-трэцім кварталах 2025 года. Прагнозы песімістычныя: рост спыніцца, спажывецкі попыт знікне, рубель можа рэзка абрынуцца да канца года.
Белавусаў выказаў асцярогу, што чарговае падвышэнне стаўкі здольнае абрынуць усю эканамічную сістэму. Рубель ужо нестабільны, экспарт падае, імпарт расце, а ўведзеныя новыя тарыфы ЗША на расейскія тавары толькі пагаршаюць сітуацыю.
Рост коштаў і інфляцыя правакуюць новае падвышэнне ставак, што запускае заганны круг — «смяротную спіраль» стагфляцыі.
Эканоміка Расеі павольна, але дакладна ўваходзіць у «смяротную спіраль». Рубель страчвае ўстойлівасць, эканоміка - паліва, а ілюзія кантролю канчаткова развеялася.
Гэта не проста эканамічны спад - гэта сістэмны крызіс, які пагражае стабільнасці краіны ў найбліжэйшыя месяцы.