BE RU EN

Супрацоўнікаў БЧ масава прымушаюць падпісваць «памяткі»

  • 10.06.2025, 14:46

Гэта можа быць звязана з вучэннямі «Захад 2025».

На Беларускай чыгунцы з траўня рэалізуецца новая мера, накіраваная на прадухіленне выцеку інфармацыі за межы прадпрыемства. Усім супрацоўнікам без выключэння прапануецца падпісаць пісьмовае пацвярджэнне азнаямлення з пералікам крымінальных артыкулаў за супрацьпраўную дзейнасць, у тым ліку за «экстрэмісцкія» матэрыялы ў інтэрнэце, піша «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

«Фактычна, праходзіць яшчэ адна хваля запалохвання работнікаў», - мяркуюць аўтары.

Раней падобныя паперы даводзіліся да кіроўнага складу і супрацоўнікаў з доступам да адчувальнай інфармацыі. Зараз жа дакумент павінен падпісаць кожны з больш чым 58 тысяч работнікаў прадпрыемства — ад кіраўнікоў да тэхнічнага і абслуговага персаналу.

Сам дакумент - падборка артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі, у асноўным з так званага «антыэкстрэмісцкага» і «антытэрарыстычнага» блока. У ім пералічаныя такія артыкулы, як дзяржаўная здрада, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні, Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, дыверсія і іншыя.

Падпісанне "памяткі" абавязковае, адмова не прадугледжанпч і можа разглядацца як парушэнне працоўнай дысцыпліны. Работнікам не выдаюць асобнік падпісанага дакумента, які захоўваецца ў іх асабістых справах.

Гэтая мера, відавочна, звязаная з падрыхтоўкай да маштабных вайсковых вучэнняў «Захад 2025», а таксама накіраваная на ўзмацненне кантролю за інфармацыйнай бяспекай напярэдадні вайсковых перавозак, мяркуюць у супольнасці.

«Так, папярэдняя «папера» навязвалася работнікам пад подпіс фактычна перад разгортваннем саюзнай групоўкі войскаў на тэрыторыі Беларусі, якое праводзілася ў верасні 2022 года», — падкрэслілі аўтары.

Апошнія навіны