За хулігана плацілі ўсім домам - дзіўны выпадак у Менску
- 10.06.2025, 15:38
Шкоду, прычыненую вандалам, раскінулі па рахунках жыхароў.
У чэрвені 2024 года ў адным з менскіх шматпавярховікаў было разбітае шкло ў пад'ездзе. Вінаватаму трэба было аплаціць Br260 за рамонт, паведамілі ў генпракуратуры Беларусі.
Толькі ўсю суму яму аддаваць не давялося. Кошт аплацілі ўсім пад'ездам.
Выстаўленую кампенсацыю размеркавалі па рахунках жыхароў.
«Падчас наглядных мерапрыемстваў у жыллёвай сферы пракуратура Партызанскага раёна г. Менска выявіла факты незаконнага ўскладання на ўласнікаў кватэр аднаго з дамоў абавязкаў кампенсацыі выдаткаў на выкананне жыллёва-камунальных паслуг», – растлумачылі ў ведамстве.
Але, згодна з ч. 1 арт. 933 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, шкода прычыненая асобе або маёмасці грамадзяніна, а таксама шкода, прычыненая маёмасці юрыдычнай асобы, падлягае кампенсацыі ў поўным аб'ёме асобай, якая прычыніла шкоду».
Пасля таго як пракуратура зрэагавала на несправядлівасць, ад дырэктара эксплуатацыйнага ўчастка запатрабавалі ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Быў арганізаваны пераразлік аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі ўласнікам кватэр таго самага жылога дома ў Менску.