Foreign Policy: Цярністы шлях да перамогі без Трампа
- 10.06.2025, 22:18
Кіеў і Еўропа здольныя перамагчы Расею сваімі сіламі.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа абмежавала магчымасці Кіева ў гарантаванні ўласнай бяспекі і суверэнітэту, піша выданне Foreign Policy (пераклад-сайт Charter97.org).
Аднак празмерны песімізм не апраўданы. Украіна ўжо вырабляе адны з самых сучасных відаў зброі і дэманструе вынаходлівасць на полі бою, выйграўшы, напрыклад, Чарнаморскую кампанію і паспяхова правёўшы аперацыю «Павуцінне», знішчыўшы дзясяткі расейскіх самалётаў з дапамогай танных дронаў.
Хоць Трамп, хутчэй за ўсё, скароціць актыўны ўдзел ЗША і пастаўкі зброі, Вашынгтон не пакіне Украіну цалкам — доступ да амерыканскай спадарожнікавай выведкі застанецца, а гэта ключавы рэсурс для планавання ўкраінскіх контрнаступаў.
Галоўная надзея цяпер - Еўропа, якая паступова бярэ на сябе ролю галоўнага хаўрусніка Украіны. Францыя, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Польшча і астатнія краіны павялічваюць вайсковыя бюджэты і ўводзяць новыя санкцыі супраць Расеі. ЕЗ ужо нарошчвае ўласныя абаронныя магутнасці, імкнучыся замяніць і нават перасягнуць ЗША ў аб'ёме падтрымкі Украіны.
Украіна, у сваю чаргу, стала адным з вядучых вытворцаў зброі ў Еўропе, закрываючы блізу 40% патрэб свайго войска і прапаноўваючы больш танную і хуткую вытворчасць, чым заходнія кампаніі.
Так, Еўропа бярэ на сябе адказнасць за перамогу Украіны, дэманструючы рашучасць і гатоўнасць падтрымліваць Кіеў — нават калі ЗША скароцяць дапамогу.