Адыёзны генерал ФСБ у эфіры расейскай ТВ прызнаў перавагу ўкраінскіх спецслужбаў
- 10.06.2025, 16:21
Крамлёўскіх прапагандыстаў ягоныя словы не парадавалі.
Адыёзны генерал ФСБ у адстаўцы Аляксандр Міхайлаў у эфіры прапагандысцкага канала «Царград» выбухнуў кампліментамі на адрас украінскіх спецслужбаў праз аперацыю «Павуцінне». Вядоўцу ягоныя словы не парадавалі.
Кадры Telegram даступныя на канале «Украіна 365».
Пасля шакавальнага поспеху аперацыі СБУ «Павуцінне», якая нанесла беспрэцэдэнтны ўдар па стратэгічнай авіяцыі Расеі, у самым логаве агрэсара — у эфіры прапагандысцкага канала «Царград» — прагучалі словы, якія самі па сабе сталі «разрывам шаблону». Генерал ФСБ Аляксандр Міхайлаў быў вымушаны публічна прызнаць высокі прафесіяналізм і непрадказальнасць украінскіх спецслужбаў, фактычна аспрэчыўшы адзін з ключавых міфаў Крамля аб «адзіным народзе».
Міхайлаў успомніў свой досвед працы з украінскімі «чэкістамі» ў савецкі час.
«Я вельмі актыўна працаваў з украінскімі чэкістамі. Мы праводзілі шмат усялякіх аперацый. І што заўважыў я - у іх заўсёды прысутнічаў разрыў шаблону! Я з імі пачынаў размаўляць з пазіцыі Масквы (мы ж у адной дзяржаве жылі), і яны прапаноўвалі такія варыянты, якія мне нават у галаву не маглі прыйсці. І яны іх рэалізоўвалі», - расказаў генерал з захапленнем.
Гэта фактычна прызнанне ад акупанта глыбінных адрозненняў у менталітэце паміж украінцамі і расейцамі, што цалкам зняпраўджвае крамлёўскі наратыў пра «брацкія народы», а тым больш пра «адзін народ».
«Сёння ў гэтых прафесійных чэкістаў з іх хітрасцю цынізмам, нахабствам ўжываецца неверагодная свабода. Таму ў іх і эфектыўнасць ёсць!»- заявіў Міхайлаў.