Лукашэнка накінуўся на «Беларусьфільм»
- 10.06.2025, 18:36
За гады кіравання дыктатара кінематограф у краіне практычна знішчаны.
Аддача ад працы «Беларусьфільма» пакуль мінусавая, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас візіту на кінастудыю.
Паводле ягоных словаў, пастанова правесці сустрэчу для абмеркавання працы кінастудыі была прынятая даўно, таму што стан справаў у галіне застаецца нездавальняльным.
Узурпатар звярнуў увагу, што ўлады стварылі ўсе ўмовы развіцця айчыннага кіно, у тым ліку нацыянальнай кінастудыі. Але аддача пакуль не тое што нулявая, а ніжэйшая за нуль.
«Мінусавая! Ні дзяржава, ні глядач не бачаць вынікаў», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
На думку дыктатара, для большай часткі беларускіх кінагледачоў айчынныя фільмы скончыліся са «Жніўнем 44-га…» і «Берасцейскай крэпасцю».
«Глядзець проста няма чаго! Канчаткова страчаныя сямейная, юнацкая і дзіцячая аўдыторыі», – ацаніў сітуацыю ўзурпатар.