Наўроцкі і Трамп правялі тэлефонную размову
- 10.06.2025, 19:48
Лідар ЗША запрасіў абранага прэзідэнта Польшчы наведаць Белы дом.
Абраны прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі паведаміў пра тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Пра гэта ён напісаў у сацсетцы X.
Паводле словаў Наўроцкага, размова выдалася «вельмі добрай».
«Мы гаварылі пра цесныя хаўрусніцкія і партнёрскія палітычныя стасункі. Я запрасіў прэзідэнта Трампа ў Польшчу. Я таксама атрымаў запрашэнне на сустрэчу ў Белым Доме», – напісаў ён.
Варта адзначыць, што Трамп асабіста падтрымаў Наўроцкага перад выбарамі, прыняўшы яго ў Белым доме 1 траўня і пажадаўшы поспеху. А паміж першым і другім турамі ў Польшчу прыбыла міністарка ўнутранай бяспекі ЗША Крысці Ноэм, якая наўпрост агітавала за Наўроцкага.