Хэгсэт: Фінансаванне ваеннай дапамогі Украіне будзе скарочанае ў будучым абаронным бюджэце
- 10.06.2025, 21:36
Пра гэта кіраўнік Пентагона заявіў падчас слуханняў у Сенаце.
Фінансаванне ваеннай дапамогі Украіне будзе скарочанае ў будучым абаронным бюджэце ЗША. Пра гэта падчас слуханняў у Сенаце паведаміў кіраўнік Пентагона Піт Хегсет, цытуе агенцтва Associated Press.
«Гэта скарачэнне гэтага бюджэту», – сказаў Хегсет заканадаўцам.
Ён дадаў, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа мае «зусім іншы погляд на гэты канфлікт», маючы на ўвазе поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Украіну.
«Мы мяркуем, што мірнае ўрэгуляванне шляхам перамоваў адпавядае найлепшым інтарэсам абодвух бакоў і інтарэсам нашай краіны, асабліва з улікам усіх спаборніцкіх інтарэсаў ва ўсім свеце», – падкрэсліў кіраўнік Пентагона.
AP піша, што такая пастанова можа паўплываць на аб'ём перадачы Кіеву крытычна важных сістэмаў супрацьпаветранай абароны.
У ЗША бюджэтны год доўжыцца з 1 кастрычніка да 30 верасня наступнага года.