BE RU EN

Кошт нафты адрэагаваў на вынікі гандлёвых перамоў паміж ЗША і Кітаем

  • 11.06.2025, 9:31

Ф'ючарсы на марку Brent упалі.

Кошт нафты знізіўся, бо інвестары ўзважваюць наступствы нядаўніх гандлёвых перамоў паміж ЗША і Кітаем, вынікі якіх яшчэ павінен разгледзець прэзідэнт Дональд Трамп.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Таксама адзначаецца, што дадатковы ціск на рынак мае слабы попыт на нафту з боку Кітая і павелічэнне здабычы краінамі OPEC+.

Ф'ючарсы на нафту маркі Brent упалі на 19 цэнтаў (0,3%) - да $66,68 за барэль, тады як амерыканская нафта маркі West Texas Intermediate знізілася на 16 цэнтаў (0,3%) - да $64,82.

Са слоў міністра гандлю ЗША Говарда Латніка, амерыканскія і кітайскія прадстаўнікі дамовіліся аб базавым плане для аднаўлення гандлёвага замірэння і абмежаванняў Кітая на экспарт рэдказямельных металаў і магнітаў.

«Бягучае зніжэнне коштаў можна растлумачыць як тэхнічным фіксаваннем прыбытку, так і асцярожнасцю напярэдадні афіцыйнага аб'явы ЗША і Кітая», - адзначыла старшы аналітык рынку Філіп Нова, Прыянка Сачдзева.

Экспэрт рынку з IG Тоні Сайкамор пракаментаваў: «Што гэта азначае для нафты? Змяншэнне рызык для эканомікі Кітая і стабілізацыя эканомікі ЗША - абодва гэтыя фактары павінны падтрымаць попыт нафты і яе цану».

Між тым на баку прапановы - краіны OPEC+ плануюць у ліпені павялічыць здабычу нафты яшчэ на 411 тысяч барэляў за дзень. Гэта ўжо чацвёрты месяц запар, калі яны паступова змяншаюць папярэднія абмежаванні на здабычу. Некаторыя аналітыкі сумняваюцца, што рост рэгіянальнага попыту зможа цалкам паглынуць гэты дадатковы аб'ём.

"Павелічэнне ўнутранага попыту ў краінах OPEC+ - асабліва ў Савудаўскай Арабіі - можа кампенсаваць дадатковую прапанову найбліжэйшымі месяцамі і падтрымаць кошты нафты", - мяркуе аналітык у пытаннях клімату і сыравінных тавараў Capital Economics Хамад Хусэйн. «Аднак, паколькі гэта сезонны рост попыту, мы ўсё яшчэ прагназуем, што кошт Brent знізіцца да $60 за барэль да канца года».

Апошнія навіны