Страты РФ у вайне наблізіліся да мільёна ў жывой сіле
- 11.06.2025, 9:38
З'явіліся абноўленыя звесткі Генштаба УСУ.
Учора сілы абароны Украіны абясшкодзілі яшчэ 1 120 расейскіх захопнікаў, усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расея страціла больш за 999 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі.
Пра гэта паведаміў Генштаб УСУ ў Facebook.
Агульныя баявыя страты расейцаў з 24.02.22 да 11.06. 25 прыблізна склалі:
асабовага складу - блізу 999 200 (+1 120) чалавек,
танкаў - 10 927 (+8) адз,
баявых браняваных машын - 22 783 (+15) адз,
артылерыйскіх сістэм-29 016 (+34) адз,
РСЗА-1 413 (+1) адз,
БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню - 40 297 (+240) адз,
крылатых ракет – 3 337 (+7) адз,
аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў – 51 579 (+124) адз,
спецыяльнай тэхнікі-3 914 (+2) адз.
Звесткі ўдакладняюцца.