«Белтэлекам» спыніў вяшчанне расейскага тэлеканала
- 11.06.2025, 9:41
Што гэта за рэсурс.
Дзяржаператар «Белтэлекам» 9 чэрвеня спыніў трансляцыю аднаго расейскага тэставага тэлеканала ў сваіх пакетах Zala. Паглядзелі, што гэта за рэсурс.
Гаворка ідзе пра тэлеканал Bridge TV Deluxe, ён, паводле інфармацыі Белтэлекама, быў даступны на 87-й кнопцы ў пашыраных і базавых пакетах Zala IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» Smart Zala.
Гэта расейскі 24-гадзінны музычны тэлеканал, дзе транслююць музыку розных жанраў: класіку, джаз, інды і не толькі.
Пра прычыны спынення трансляцыі гэтага тэлеканала «Белтэлекам» не паведаміў, таксама не з'явілася ў сетцы вяшчання новых тэлеканалаў.