У Беларусі прадаецца кетчуп з «сюрпрызам»
- 11.06.2025, 10:15
У ім выявілі дадатак, пра які вытворца надумаў прамаўчаць.
Магілёўская санітарна-эпідэміялагічная служба знайшла ў продажы кетчуп з «сюрпрызам».
Паведамляецца, што небяспечная прадукцыя выяўлена ў Касцюковічах.
Вядома, што спецыялісты знайшлі шкодны соус у краме «Мегаопт». На ўпакоўцы была недакладная інфармацыя.
Гаворка ідзе пра кетчуп «Чылі» гандлёвай маркі Astoria з датай вырабу і ўпакоўкі 7 сакавіка 2025-га.
Паведамляецца, што соус утрымліваў у складзе кансервант (сярністую кіслату). Яго вытворца не ўказаў на ўпакоўцы, гэта значыць падаў пакупніку недакладную інфармацыю.
Падобны дадатак здольны пры пастаянным спажыванні выклікаць цяжкасці дыхання і разлад стрававання.