Дроны спынілі працу Тамбоўскага парахавога завода ў Расеі
- 11.06.2025, 15:57
Удар быў паспяховым.
У горадзе Катоўск (РФ) дроны атакавалі Тамбоўскі парахавы завод, які з'яўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў выбуховых матэрыялаў для расейскага войска. Прадпрыемства ўжо не ўпершыню было пад ударам.
Пра гэта паведаміў у Telegram кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі (ЦПД) Андрэй Каваленка.
"Ужо далёка не ўпершыню атакаваны Тамбоўскі парахавы завод РФ. Цяпер ён ставіць працу на паўзу", - распавёў ён.
Каваленка растлумачыў, што завод з'яўляецца адным з ключавых аб'ектаў расейскага ВПК, які задзейнічаны ў вайне супраць Украіны. На заводзе вырабляюць порахі для стралковай зброі, артылерыйскіх і рэактыўных сістэм, а таксама калаксілін, які ўжываецца ў стварэнні выбуховых рэчываў і іншых спецыялізаваных прадуктаў.
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну вытворчасць на прадпрыемстве істотна ўзрасла, бо яно непасрэдна забяспечвае патрэбы расейскага войска.