BE RU EN

Ілан Маск заявіў, што шкадуе пра свае допісы пра Трампа

  • 11.06.2025, 11:13

Амерыканскі мільярдэр сказаў, што «яны зайшлі занадта далёка».

Амерыканскі мільярдэр і былы паплечнік прэзідэнта ЗША Ілан Маск заявіў, што шкадуе аб некаторых сваіх словах пра Дональда Трампа, якія прывялі да публічных спрэчак. Пра гэта Маск напісаў у сацсетцы Х у сераду, 11 чэрвеня.

Ён напісаў, што канфлікт з Трампам, які пачаўся, пасля шэрагу публічных абвінавачванняў з боку Маска, зайшоў «занадта далёка».

«Я шкадую пра некаторыя з маіх допісаў пра прэзідэнта Дональда Трампа на мінулым тыдні. Яны зайшлі занадта далёка», - напісаў Маск.

29 траўня Маск абвясціў аб сваім сыходзе з адміністрацыі Трампа, бо скончыўся тэрмін, на працягу якога Маск афіцыйна мог займаць пасаду «спецыяльнага дзяржаўнага службоўцы».

Мільярдэр публічна выказаў незадаволенасць маштабным законапраектам аб выдатках у ЗША, які прыняла Палата прадстаўнікоў на патрабаванне Трампа. Маск заяўляў, што гэты «вялікі добры законапраект» супярэчыць мэтам скарачэння дзяржаўных выдаткаў.

Апошнія навіны