BE RU EN

Аўтобус з 22 пасажырамі трапіў у аварыю пад Баранавічамі

  • 11.06.2025, 12:03

Ёсць загінулы.

На трасе М-1 пад Баранавічамі ў аварыю патрапілі аўтобус, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль.

44-гадовы берасцеец на мінібусе «Пежо» няправільна ацаніў дыстанцыю і рэзнуўся ў «Аўдзі», якая ехала перад ім у той жа паласе. Ад удару мінібус адляцеў направа на узбочыну дарогі, а «Аўдзі» выкінула налева, на паласу сустрэчнага руху. Там аўтамабіль спыніўся, пасля чаго ў яго рэзнуўся аўтобус MAN.

Пасля другога сутыкнення легкавік «Аўдзі» загарэўся. 34-гадовы кіроўца загінуў.

У аўтобусе ехалі 22 пасажыры. Медыцынская дапамога спатрэбілася 54-гадовай пасажырцы, якую потым адпусцілі дадому.

Міліцыя распачала крымінальную справу.

Апошнія навіны