BE RU EN

СБУ выкарысталі ўнікальныя дроны для ліквідацыі стратэгічнай авіяцыі РФ

  • 11.06.2025, 12:49

Яны былі распрацаваныя спецыяльна для аперацыі «Павуцінне».

Для правядзення спецаперацыі «Павуцінне» ўкраінскія спецслужбы ўжылі беспілотнікі, распрацаваныя інжынерамі СБУ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў СБУ.

«Названыя дроны - унікальная распрацоўка Службы бяспекі Украіны з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, якая дазволіла дыстанцыйна, у рэжыме рэальнага часу, кіраваць імі за тысячы кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы Украіны, абыходзіць наяўнае ў ворага процідзеянне і эфектыўна знішчаць стратэгічную авіяцыю», - адзначыла крыніца ў СБУ.

Дроны створаны з улікам асаблівасцяў цэлі знішчэння і прызначаныя для працы ў глыбокім тыле супраціўніка.

Апошнія навіны