BE RU EN

Эканаміст: Расея за крок ад фінансавага выбуху

  • 11.06.2025, 12:50

Сітуацыя выйшла з-пад кантролю ўладаў.

На думку многіх эканамістаў, у тым ліку - расейскіх, Расея ўжо цяпер знаходзіцца за крок ад гіперінфляцыі. Старшыня Камітэта эканамістаў Украіны Андрэй Новак падчас чату на «Главреде» адказаў, што і калі справакуе выбух, а таксама калі кошты ў РФ праб'юць усе магчымыя столі.

“Я б не сказаў, што расейскія ўлады яшчэ нешта кантралююць, асабліва ў эканоміцы. Яны могуць распавядаць, што нічога страшнага, што гэта “карысная інфляцыя”, што Расеі трэба астуджаць эканоміку, бо яна перагрэтая. Эканамісты падобныя словы пра расейскую эканоміку цяпер успрымаюць са смехам", - кажа экспэрт.

Як распавёў Андрэй Новак, ужо сёння ў многіх кірунках, вельмі шматлікім таварным групам і групам паслуг рэальная інфляцыя ў Расеі складае ўжо не адсоткі і не дзясяткі адсоткаў - пэўныя тавары падаражэлі ў разы за год.

"Напрыклад, паглядзіце, наколькі ў Расеі падаражэлі бульба, большасць гародніны і садавіны, мясная і малочная групы. Інфляцыя тавараў і паслуг, якімі карыстаецца большасць людзей, лічыцца дзясяткамі адсоткаў. А крытычныя групы, напрыклад, лекі, падаражэлі за год у разы", - кажа экспэрт.

Рэзюмуючы, Новак звяртае ўвагу, што цяпер наўрад ці можна казаць, што расейскія ўлады яшчэ нешта кантралююць.

"Гіперінфляцыя для Расеі - гэта проста пытанне часу: ці то яна пачнецца з таго моманту, калі ў РФ адпусцяць курс рубля, ці то з таго моманту, калі там пачнуць друкаваць грошы, каб кампенсаваць дэфіцыт бюджэту, ці то з моманту пачатку блакавання рахункаў расейцаў у банкаўскай сістэме”, - сцвярджае Новак.

Апошнія навіны