BE RU EN

У Беларусі забаранілі папулярную таматную пасту з Расеі

  • 11.06.2025, 14:28

Яе прызналі небяспечнай.

У Беларусі забаранілі прадаваць папулярную расейскую таматную пасту, уключыўшы яе ў рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарту.

Пад забарону трапіла прадукцыя гандлёвай маркі «Таматная паста Астраханская» ад вытворцы з Бранска ТАА «Брасаўскі соус».

Беларускія спецыялісты знайшлі неадпаведнасці патрабаванням бяспекі і маркіроўкі аб поўнай і дакладнай інфармацыі пра прадукт. Так, пры вырабе прадукту вытворца выкарыстаў і заявіў пра гэта ў маркіроўцы кансерванты: бензаат натрыю (Е211) і сарбат калію (Е202). Аднак пры вытворчасці такой прадукцыі гэта недапушчальна.

Апошнія навіны